Скачать шаблон для Joomla 3.5.
лучшие шаблоны Joomla 3.5.
Кричевский районный исполнительный комитет

Кричевский районный
исполнительный комитет

Адрес: 213500, г. Кричев, ул. Советская, 51
Телефон приемной: +375-2241-26 602
Факс: +375-2241-26 620
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Режим работы:
начало работы — 8.00
перерыв — с 13.00 до 14.00
окончание работы — 17.00
Пятница, 07 Октябрь 2016 00:00

Так распарадзіўся лёс

30 верасня Крычаўшчына адзначыла слаўны юбілей – 880-годдзе з дня заснавання горада і 73-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Так распарадзіўся лёс, што гэтыя дзве даты супалі. Менавіта 30 верасня 1136 года Крычаў упершыню ўпамінаецца ў гістарычных дакументах, і 30 верасня 1943 года ён быў вызвалены Савецкай Арміяй ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

На алеі Славы ў парку Перамогі, гэтым знакавым для крычаўлян месцы, прайшоў мітынг-рэквіем “Наш боль і смутак”, прысвечаны дню вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На мітынгу выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Барыс Белянцоў.

А затым адбылася цырымонія ўскладання вянкоў і кветак. Прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскасці аддалі даніну памяці і павагі тым, каму мы абавязаны нашым сённяшнім мірным жыццём і стваральнай працай.

У гэты ж дзень да кожнага помніка Вялікай Айчыннай вайны былі ўскладзены кветкі, школьнікі неслі ганаровую вахту Памяці. Ніхто не забыты і нішто не забыта…

*     *     *

…Прадоўжылася ўрачыстасць у наступны дзень грандыёзным святам, якое ладзілася ў парку Перамогі і на стадыёне “Сож-2002”. Нават само надвор’е спрыяла ўзнёсламу настрою жыхароў і гасцей горада.
З самага ранку тут працавалі гандлёвыя рады, выстава-продаж вырабаў майстроў, атракцыёны, гульнявыя і дзіцячыя пляцоўкі,  пляцоўка грамадскіх аб’яднанняў “Крычаў у нашых сэрцах”, бібліятэчная пляцоўка і іншыя.

Менавіта ў юбілейны для горада год прайшло афіцыйнае адкрыццё першага міжрэгіянальнага фестывалю-конкурсу народнай творчасці “Крычаўскі канёк”.  Трэба адзначыць, у рамках  фестывалю-конкурсу  праводзіліся яшчэ два мерапрыемствы – рэгіянальны  турнір па шахматах і конкурс творчых калектываў мастацкай самадзейнасці.  

У парку ж у гэты час праводзіліся акцыя “Крычаў – тэрыторыя здароўя”,  флэш-акцыя  “Для цябе, любы горад”, арт-праект патрыятычнай фатаграфіі “Мілая Крычаўшчына, роднае Прысожжа”, спартыўнае  свята “Мы выбіраем спорт” і розныя спаборніцтвы, у тым ліку і футбольны матч крычаўлян з камандай з Клімавічаў.  Вельмі цікавай была тэматычная гульнявая пляцоўка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, наведаць якую жадала шмат дзяцей і дарослых. Усе жадаючыя маглі палятаць на верталёце. Ахвотнікаў праляцець над Крычавам і перадаць яму прывітанне было  шмат, нават стварылася чарга, якая не памяншалася да самага вечара.

На стадыёне “Сож-2002”  праходзіў тэатралізаваны канцэрт “З днём нараджэння, любы горад!”. Крычаўскія артысты падрыхтавалі творчую праграму аб асноўных вехах у гісторыі Крычаўшчыны. У адрас крычаўлян гучалі словы віншаванняў ад дэлегацый  Рослаўскага і Хіславіцкага раёнаў Смаленскай вобласці.  Са словамі падзякі ў адрас гасцей выступіла старшыня райсавета, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Марачкава. Канцэртная праграма свята прадоўжылася нумарамі творчых каллектываў мастацкай самадзейнасці Расійскай Федэрацыі.

Фінальным акордам тэатралізаванага дзейства стала ўзорнае выступленне пілотаў Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ імя А. Кулагіна, якое літаральна захапіла ўсіх прысутных. У парку між тым пачаўся агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый раёна “Пад крычаўскім ветразем”.

Цікава прайшлі выступленні ваеннага аркестра з Вейна (Магілёўскі раён) і зорак беларускай эстрады. Яркім завяршэннем свята стаў святочны феерверк, за якім назіралі і з перапоўненых трыбун стадыёна, парка Перамогі, дамоў мікрараёнаў “Камсамольскі” і “Сож” ...

Таццяна Іўкіна,
Аляксандр Гаўрыленка.
















































  • Банк вакансий
  • Гендерная статистика
  • Здоровые города и поселки
  • Белорусский фонд финансовой поддержки предпринимателей
  • Единый государственный регистр
  • Безопасное поведение в интернет
  • Защита прав потребителей
  • Продажа/аренда имущества
  • УО «БГСХА»
  • Пилотная программа в Могилевской и Гродненской областях
  • Биометрические документы Республики Беларусь
  • Предприниматель года