Скачать шаблон для Joomla 3.5.
лучшие шаблоны Joomla 3.5.
Кричевский районный исполнительный комитет

Кричевский районный
исполнительный комитет

Адрес: 213500, г. Кричев, ул. Советская, 51
Телефон приемной: +375-2241-26 602
Факс: +375-2241-26 620
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Режим работы:
начало работы — 8.00
перерыв — с 13.00 до 14.00
окончание работы — 17.00
Вторник, 05 Сентябрь 2023 09:43

Лукашэнка: родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей з Днём беларускага пісьменства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства — святам нацыянальнай культуры, друкаванага слова і беларускай духоўнасці, якое сёлета адзначае 30-годдзе, — адзначыў Прэзідэнт. — За гэты час яго сталіцамі былі многія славутыя культурныя і асветныя цэнтры Беларусі, сярод якіх Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Пінск, Заслаўе, Шклоў. З імі звязаны імёны лепшых айчынных творцаў сусветнага маштабу — Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Пятра Мсціслаўца, Спірыдона Собаля, Сімяона Полацкага».

Аляксандр Лукашэнка назваў сімвалічным, што юбілей прыпаў на Год міру і стваральнай працы і святкуецца на гасціннай Віцебшчыне, дзе нараджалася беларуская дзяржаўнасць і знаходзіцца старажытнейшы цэнтр кнігадрукавання.

«Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей, натхняюць іх на плённую працу, дазваляюць пераадольваць цяжкасці і перашкоды, з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, апорай у выхаванні патрыятызму і любві да Бацькаўшчыны», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім удзельнікам і гасцям свята здароўя, шчасця, жыццёвай мудрасці і творчага плёну на карысць Радзімы.


Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днем беларускага пісьменства
Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

Шаноўныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства — святам нацыянальнай культуры, друкаванага слова і беларускай духоўнасці, якое сёлета адзначае 30-годдзе.

За гэты час яго сталіцамі былі многія славутыя культурныя і асветныя цэнтры Беларусі, сярод якіх Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Пінск, Заслаўе, Шклоў. З імі звязаны імёны лепшых айчынных творцаў сусветнага маштабу — Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Пятра Мсціслаўца, Спірыдона Собаля, Сімяона Полацкага.

Сімвалічна, што юбілей прыйшоўся на Год міру і стваральнай працы і святкуецца на гасціннай Віцебшчыне, дзе нараджалася беларуская дзяржаўнасць і знаходзіцца старажытнейшы цэнтр кнігадрукавання.

Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей, натхняюць іх на плённую працу, дазваляюць пераадольваць цяжкасці

і перашкоды, з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, апорай у выхаванні патрыятызму і любві да Бацькаўшчыны.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям свята здароўя, шчасця, жыццёвай мудрасці і творчага плёну на карысць Радзімы.

Аляксандр Лукашэнка.

belta.by

  • Банк вакансий
  • Гендерная статистика
  • Здоровые города и поселки
  • Белорусский фонд финансовой поддержки предпринимателей
  • Единый государственный регистр
  • Безопасное поведение в интернет
  • Защита прав потребителей
  • Продажа/аренда имущества
  • УО «БГСХА»
  • Пилотная программа в Могилевской и Гродненской областях
  • Биометрические документы Республики Беларусь
  • Предприниматель года
  • Молодежь Беларуси