Свята дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў.
Невыпадкова і тое, што Дзень беларускага пісьменства праводзіцца
ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя
і культура — тры галіны, якія фармуюць інтэлектуальную эліту нацыі,
яе сучаснасць і будучыню. У гэты дзень мы аддаем даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.
Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей, натхняюць іх на плённую працу, дазваляюць пераадольваць цяжкасці
і перашкоды, з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, апорай у выхаванні патрыятызму і любві да Бацькаўшчыны.
Шчыра жадаем ўсім здароўя, шчасця, жыццёвай мудрасці
і поспехаў!
выканаўчага камітэта
А.С.Шарай
Савета дэпутатаў
I.В.Пруднiкава



















