Скачать шаблон для Joomla 3.5.
лучшие шаблоны Joomla 3.5.
Кричевский районный исполнительный комитет

Кричевский районный
исполнительный комитет

Адрес: 213500, г. Кричев, ул. Советская, 51
Телефон приемной: +375-2241-26 602
Факс: +375-2241-26 620
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Режим работы:
начало работы — 8.00
перерыв — с 13.00 до 14.00
окончание работы — 17.00
Понедельник, 03 Октябрь 2016 15:18

Свята працы і хлеба

На Крычаўшчыне прайшоў раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016”. Удзельнікаў свята гасцінна прымаў аграгарадок Маляцічы.

Распачалося мерапрыемства ўрачыстым шэсцем па цэнтральнай вуліцы аграгарадка Маляцічы – тут праходзіла свята, якое па праву называюць святам працы хлеба.

Дзякуючы іх працы агульная вага сёлетняга караваю Крычаўскага раёна склала 29567 тон.

Героям жніва – узнагароды, падарункі, музычныя віншаванні і самыя шчырыя словы падзякі за нялёгкую працу, вынік якой, па вялікаму рахунку, – харчовая бяспека краіны, далейшы яе росквіт. Свой уклад у гэту вялікую справу ўнеслі і крычаўскія хлебаробы. Каравай новага ўраджаю – падзяка ад хлебаробаў за падтрымку – уручаецца старшыні раённага выканаўчага камітэта Васілю Сысоеву, а асабіста ад яго караваі атрымалі кіраўнікі гаспадарак раёна.

Шчырую падзяку кіраўнік раённай выканаўчай улады выказаў камбайнерам, механізатарам, вадзіцелям, работнікам зернетакоў, спецыялістам сельгаспрадпрыемстваў, якія самааддана папрацавалі ў сёлетняе жніво.

Віншуючы хлебаробаў Крычаўшчыны са святам, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Дзмітрый Харытончык падкрэсліў, што “Дажынк” – гэта добрая традыцыя ўшаноўваць тых, чыёй працай ствараецца і прымнажаецца дабрабыт нашай Радзімы. Ад імя абласнога выканаўчага камітэта і сябе асабіста ён павіншаваў са святам і ўручыў крычаўскім хлебаробам галоўныя ўзнагароды “Дажынак”.

Крычаўлян ад усёй душы віншавалі дэлегацыі Чэрыкаўскага і Мсціслаўскага раёнаў.

Ганаровае права спраўляць “Дажынкі” ў наступным годзе атрымала КСУП “Добрасць”. Старшыня СВК “Маляцічы-агра” Аляксандр Радоўскі перадаў свайму калеге Аляксандру Брыняўцу сімвал раённага свята.

А затым удзельнікаў свята і віноўнікаў урачыстасці чакалі падворкі аграгарадкоў раёна з пачастункамі нацыянальнай кухні, песнямі і віншаваннямі, выставы-падворкі ўстаноў адукацыі, спартыўныя спаборніцтвы, розныя конкурсы, атракцыёны для дзяцей, творчыя пляцоўкі, забаўляльная канцэртная праграма…

Таццяна Іўкіна
Фота Аляксандра Гаўрыленкі

  • Банк вакансий
  • Гендерная статистика
  • Здоровые города и поселки
  • Белорусский фонд финансовой поддержки предпринимателей
  • Единый государственный регистр
  • Безопасное поведение в интернет
  • Защита прав потребителей
  • Продажа/аренда имущества
  • УО «БГСХА»
  • Пилотная программа в Могилевской и Гродненской областях
  • Биометрические документы Республики Беларусь
  • Предприниматель года
  • Молодежь Беларуси
  • Национальный центр законодательства и правовой информации