Першая нядзеля верасня для кожнага жыхара Беларусі асаблівая,
святочная. Менавіта пачынаючы з 1994 года наша краіна адзначае Дзень
беларускага пісьменства і друку. Нашы бібліятэкі ў гэтыя дні прапанавалі
сваім карыстальнікам кніжна-інфармацыйныя выставы, адкрытыя прагляды
літаратуры, прысвечаныя беларускаму слову, беларускім асветнікам.
Разнастайныя і цікавыя мерапрыемствы рознага фармату адбылісь амаль ва
ўсіх бібліятэчных установах. Былі арганізаваны: літаратурна-гістарычная
гадзіна «Кніжная спадчына праз стагоддзі», гістарычнае падарожжа
«Светачы беларускай зямлі», гадзіна краязнаўства «Свята беларускага
пісьменства», гістарычная гадзіна «І ўсё ж зоркі не гаснуць» і некаторыя
іншыя.
Нягледзячы на імклівае развіццё новых інфармацыйных тэхналогій,
бібліятэкі Крычаўшчыны, выкарыстоўваючы свае інфармацыйныя рэсурсы,
будуць і надалей спрыяць таму, каб кніга і шчырае мастацкае слова
па-ранейшаму заставаліся запатрабаванымі ў сучасным грамадстве.
