Узначальвае раённую арганізацыю ГА “БРПА” Ларыса Пажарская.
Піянерскі рух абагачае духоўны свет дзяцей і падлеткаў маральнымі каштоўнасцямі. Яны атрымліваюць урокі грамадзянскасці і патрыятызму, вучацца рэалізоўваць гарантаваныя заканадаўствам правы. Хлопчыкі і дзяўчынкі даглядаюць помнікі і воінскія пахаванні, шэфствуюць над ветэранамі і ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Сумесна з БРСМ піянеры праводзяць дабрачынную акцыю “Цуды на
Ражство” – робяць падарункі для дзяцей-сірот і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, каб парадаваць і проста ўбачыць іх шчаслівыя твары.
Дружыны ўдзельнічаюць у святочных мерапрыемствах, абласных і раённых конкурсах.
19 мая звычайна праходзіць раённае ўрачыстае мерапрыемства для 4-класнікаў, якія ўступаюць у БРПА. Сёлета павязалі гальштукі 155 школьнікам







