Скачать шаблон для Joomla 3.5.
лучшие шаблоны Joomla 3.5.
Кричевский районный исполнительный комитет

Кричевский районный
исполнительный комитет

Адрес: 213500, г. Кричев, ул. Советская, 51
Телефон приемной: +375-2241-26 602
Факс: +375-2241-26 620
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Режим работы:
начало работы — 8.00
перерыв — с 13.00 до 14.00
окончание работы — 17.00
Четверг, 10 Декабрь 2020 16:19

Бязмежныя падзякі

4 снежня аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў РЦСАН наведалі госці з раённага выканаўчага камітэта. Намеснік старшыні райвыканкама Вольга Сляпнёва, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Асмалоўская і начальнік аддзела па сацыяльных пытаннях і зваротах грамадзян Святлана Салянікава прыйшлі павіншаваць наведвальнікаў аддзялення з Днём інваліда.

«Гэта дзень самых моцных і чыстых душой людзей, — лічыць Вольга Сляпнёва. — Кожны дзень вам прыходзіцца даказваць сваю сілу, магчыма, змагацца з меркаваннем грамадства. Але ад кожнага з вас ідзе шчырае цяпло, а ў аддзяленні заўсёды асаблівая атмасфера». Яна падзякавала супрацоўнікам аддзялення і ўручыла падзякі і грашовыя ўзнагароджанні ад раённага выканаўчага камітэта Жане Васкабойнікавай і Сяргею Бабундзіну.

Наталля Асмалоўская адзначыла творчыя дасягненні выхаванцаў: арганізацыя выстаў і канцэртаў, удзел у конкурсах. Лісты падзякі і грашовыя ўзнагароды ад упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама атрымалі наведвальнікі аддзялення Юлія Клімава, Сяргей Удоўкін, Марына Пасюкова і Аляксандр Рашэтнікаў, а таксама валанцёры Святлана Еўціхава і Вольга Такмакова, педагог дадатковай адукацыі «Крэчута». Госці ўручылі выхаванцам салодкія падарункі і паабяцалі дапамагаць аддзяленню развівацца і дасягаць новых вышыняў у сваёй дзейнасці.

http://www.k-j.by

  • Банк вакансий
  • Гендерная статистика
  • Здоровые города и поселки
  • Белорусский фонд финансовой поддержки предпринимателей
  • Единый государственный регистр
  • Безопасное поведение в интернет
  • Защита прав потребителей
  • Продажа/аренда имущества
  • УО «БГСХА»
  • Пилотная программа в Могилевской и Гродненской областях
  • Биометрические документы Республики Беларусь
  • Предприниматель года
  • Молодежь Беларуси