Конкурс складаўся з 3 этапаў. Першы – “Візітная картка, другі этап конкурсу “Сямейнае дрэва” – рамесны, трэці этап – кулінарны – “Сямейны пірог”. Канкурсанты прыгатавалі фірменныя стравы і падзяліліся рэцэптамі.
Пакуль журы падводзіла вынікі, для прысутных выступілі навучэнцы “Крэчута”. 3 месца атрымалі Ігар і Вольга Швархалёвы, 2 – Дзмітрый і Таццяна Алёнкіны. Перамаглі Дзмітрый і Юлія Казловы, якія расказалі: “Удзельнічалі ў конкурсе дзеля дзетак, каб яны прывыкалі да публікі. Нам важна, каб яны выраслі годнымі людзьмі. Было вельмі прыемна паўдзельнічаць у конкурсе і перамагчы. Дзякуем нашым куратарам з СШ № 1”. Усе ўдзельнікі атрымалі граматы, медалі, кветкі і падарункі. Дзмітрый і Юлія Казловы з трыма іх дочкамі Ганнай, Аленай і маленькай Дыянай будуць удзельнічаць у абласным этапе конкурсу напярэдадні Міжнароднага дня сям’і.
