Скачать шаблон для Joomla 3.5.
лучшие шаблоны Joomla 3.5.
Кричевский районный исполнительный комитет

Кричевский районный
исполнительный комитет

Адрес: 213500, г. Кричев, ул. Советская, 51
Телефон приемной: +375-2241-26 602
Факс: +375-2241-26 620
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Режим работы:
начало работы — 8.00
перерыв — с 13.00 до 14.00
окончание работы — 17.00
Понедельник, 03 Октябрь 2016 15:20

Свята працаўнікоў вёскі

У мінулую суботу в Мсціславе прайшоў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі–2016”. У ім прыняла ўдзел і афіцыйная дэлегацыя нашага раёна. У яе склад уваходзілі кіраўніцтва раёна, кіраўнікі гаспадарак, механізатары, вадзіцелі і іншыя працаўнікі вёскі. Паўсюль па дарозе да Мсціслава ўдзельнікаў мерапрыемства віталі вучні і настаўнікі школ, работнікі клубных устаноў... Асабліва цёпла сустракалі ўдзельнікаў свята ў Белі – з песнямі, танцамі, хлебам-соллю. У Мсціславе таксама ўрачыста і гасцінна сустрэлі крычаўлян і іншыя афіцыйныя дэлегацыі.

Дзейнічалі фестывальныя пляцоўкі. Працавалі гандлёвыя кропкі. Ва ўсіх гэтых мерапрыемствах актыўны ўдзел прымалі крычаўляне.

Прайшло ўрачыстае адкрыццё свята сярэдневяковай культуры “Рыцарскі фэст”, у тым ліку шэсце і прадстаўленне рыцарскіх клубаў “Часы і эпохі”.

Затым прайшла цырымонія ўскладання кветак на алеі Славы “Парк Сяброўства”. Адбылася пасадка дрэў на востраве Сяброўства дэлегацыямі раёнаў Магілёўскай вобласці.

Цікава прайшоў парад афіцыйных дэлегацый, які даў пачатак урачыстаму адкрыццю абластнога фестывалю-кірмашу. Па завяршэнні парада на галоўнай сцэне свята прайшла цырымонія ўшанавання пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу.

У гэты дзень было шмат узнагарод для працаўнікоў вёскі. Ганаровай граматай і грашовай прэміяй абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК быў узнагароджаны старшы камбайнер СВК “Калгас імя Суворава” Сяргей Беразуеў.

Урачыстасць працягвалася канцэртнымі праграмамі, святам сярэдневяковай культуры “Рыцарскі фэст”, флэш-мобам “Красуй, Беларусь!”, лазерным шоу.

У наступным годзе свята “Дажынкі-2017” проойдзе ў Клічаўскім раёне.

Аляксандр Гаўрыленка

  • Банк вакансий
  • Гендерная статистика
  • Здоровые города и поселки
  • Белорусский фонд финансовой поддержки предпринимателей
  • Единый государственный регистр
  • Безопасное поведение в интернет
  • Защита прав потребителей
  • Продажа/аренда имущества
  • УО «БГСХА»
  • Пилотная программа в Могилевской и Гродненской областях
  • Биометрические документы Республики Беларусь
  • Предприниматель года
  • Молодежь Беларуси
  • Национальный центр законодательства и правовой информации