Скачать шаблон для Joomla 3.5.
лучшие шаблоны Joomla 3.5.
Кричевский районный исполнительный комитет

Кричевский районный
исполнительный комитет

Адрес: 213500, г. Кричев, ул. Советская, 51
Телефон приемной: +375-2241-26 602
Факс: +375-2241-26 620
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Режим работы:
начало работы — 8.00
перерыв — с 13.00 до 14.00
окончание работы — 17.00
Пятница, 24 Март 2017 14:23

Да ўсяго ёсць справа

Сапраўды, актыўнасці ветэранаў можна толькі пазайздросціць. Ім да ўсяго ёсць справа, для іх не існуе паняццяў “тваё-маё” – ёсць агульнае. Так яны выхаваны. Такую пазіцыю яны займалі раней, калі працавалі, такую пазіцыю займаюць і цяпер, выхоўваючы падрастаючае пакаленне на яскравых прыкладах патрыятызму, вернасці Радзіме.

І на чарговай сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы, якую ўзначальвае старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, адбылася зацікаўленая размова аб усім, што хвалюе ветэранаў. Гэта – пытанні добраўпарадкавання вуліц і дарог, прыдамавых тэрыторый, ушаноўванне памяці чыгуначнікаў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, захоўванне лепшых традыцый…

Пытанні, узнятыя ветэранскім актывам раёна, узяты на кантроль аддзелам па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, а выканаўцам – службам і аддзелам – даручана вывучыць узнятыя праблемы для далейшага іх вырашэння.

У сваю чаргу, глава раёна Васіль Сысоеў павіншаваў з 30-годдзем ветэранскага руху і падзякаваў ветэранам за іх актыўную жыццёвую пазіцыю, расказаў аб задачах, якія стаяць перад раённай выканаўчай уладай, аб планах і напрацоўках.  

У дзень сустрэчы ў Героя Сацыялістычнай Працы Анатоля Дзянісавіча Гатоўчыка быў юбілей – 80-годдзе. Старшыня райвыканкама з найлепшымі пажаданнямі ўручыў юбіляру Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта.

  • Банк вакансий
  • Гендерная статистика
  • Здоровые города и поселки
  • Белорусский фонд финансовой поддержки предпринимателей
  • Единый государственный регистр
  • Безопасное поведение в интернет
  • Защита прав потребителей
  • Продажа/аренда имущества
  • УО «БГСХА»
  • Пилотная программа в Могилевской и Гродненской областях
  • Биометрические документы Республики Беларусь
  • Предприниматель года